Home » Навiны » “Суботні калейдаскоп” 21 сакавіка

“Суботні калейдаскоп” 21 сакавіка

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Вясна” у шосты школьны дзень адбыліся турнір па баскетболе сярод 9 класаў і турнір па валейболе сярод 10 класаў. Навучэнцаў 3 А і 3 Б класаў запрасіла спартландыя “Вяселыя старты”. Працавалі спартыўныя секцыі “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, юнага фізматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў, “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш. Удзельнікі клуба «X-Stream» прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «English Is Fascinating!». А клуб «Кліа» запрасіў навучэнцаў 5 класаў на інтэлектуальную гульню “Гісторыя – цікавая навука”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Асноўны закон краіны”, “Паэты Дзяржыншчыны” (да сусветнага дня паэзіі (21.03)), “Давайце будзем берагчы ПЛАНЕТУ!” (да Дня Зямлі (20.03), Міжнароднага дня лясоў (21.03)).

Вучні 9 Б, 9 В класаў сустрэліся на інтэлектуальнай гульні “Востраў прафесій”, каб пазнаёміцца з разнастайным светам прафесій.

У рамках рэалізацыі профарыентацыйнга праекта “ProBoys” хлопчыкі 8-11 класаў прынялі ўдзел у 3 мітапе. На сустрэчу з навучэнцамі прыйшлі вядучы спецыяліст па ахове працы Мінскага вагоннага ўчастка Андрэй Віктаравіч Цімафееў і выкладчык робататэхнікі Глеб Міхайлавіч Карней.

Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

 

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь