Home » Навiны » Станоўчы прыклад

Станоўчы прыклад

 

ІІІ прафарыентацыйны мітап для хопчыкаў 8-11 класаў “ProBoys” адбыўся 21 сакавіка ў межах гімназічнай суботы. На гэты раз ў госці да юнакоў завіталі Андрэй Віктаравіч Цімафееў, вядучы інжынер па ахове працы Мінскага вагоннага ўчастка Беларускай чыгункі, і Глеб Міхайлавіч Карней, выкладчык робататэхнікі, удзельнік спартыўных спаборніцтваў для робатаў. Такія розныя людзі, такія розныя прафесіі. Аб’ядновае іх тое, што абодва яны майстры сваёй справы, захопленыя ёй. Увогуле, гэтыя словы можна аднесці да ўсіх спікераў, якія прыходзяць на праекты “ProGirls” і “ProBoys” вось ужо другі год. Нездарма іх так цікава і карысна слухаць…

Андрэй Віктаравіч не толькі расказаў пра свой прафесійны лёс, пра той шлях, які ён прайшоў ад першага наведвання дзіцячай чыгункі ў 7 класе да правадніка, а затым і начальніка цягніка, але і нагадаў вучням аб важных правілах паводзін на чыгунцы. На майстар-класе хлопцы змаглі пабачыць і нават пакарыстацца рацыяй начальніка цягніка. Гэта было захапляльна. Спікер не ленаваўся адказваць на самыя дзівацкія пытанні, нават на тое, куды трапляе вада з вагона-душа. Таксама падзяліўся самымі яркімі ўражаннямі ад міжнародных паездак у Сочы, Улан-Удэ, на возера Байкал і інш.

Глеб Міхайлавіч па прычыне ўзросту адразу быў “на адной хвалі” з юнакамі, нават размаўляў з імі на блізкай ім мове. Пры гэтым расказваў ён пра важныя рэчы ў жыцці, на што арыетавацца пры выбары прафесіі, як заставацца канкурэнтаздольным на сучасным рынку працы і многе іншае. Вучні даведаліся, якія напрамкі робататэхнікі вылучаюцца і якія тэндэнцыі існуюць ў гэтай галіне сёння.

Рэфлексія паказала, што кожны ўдзельнік мітапа атрымаў неацэнны вопыт, нешта зразумеў, даведаўся, пакінуў для сябе. Кагосьці сустрэча натхніла на неадкладныя дзеянні, некаторыя адзначылі важнасць бесперапыннага самаразвіцця.

Напрыканцы дырэктар гімназіі Людміла Станіславаўна Паўхлеб падвяла вынікі мерапрыемства, а таксама ўручыла спікерам лісты падзякі за актыўны ўдзел і нераўнадушша да падобных сустрэч.

Дэвізам праекта з’яўляюцца словы “Знайдзі прафесію сабе па душы, і табе не давядзецца працаваць ніводнага дня ў сваім жыцці”. Якраз гэта на сваім прыкладзе і дэманструюць тыя, хто прыходзіць да дзяўчат і юнакоў на “ProBoys” і “ProGirls”.

Мінько К.А., класны кіраўнік 9 “М” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь