Home » Навiны » Год пачаўся з поспехаў

Год пачаўся з поспехаў

   Удзел у рознага роду творчых конкурсах для навучэнцаў гімназіі г. Дзяржынска – справа цалкам звыклая. Але конкурс конкурсу розніца: вышэй за іншых цэняцца перамогі ў Міжнародных конкурсах майстэрства юных талентаў.

2020 год пачаўся з вялікага поспеху навучэнцаў музычнай накіраванасці гімназіі г. Дзяржынска. 16 сакавіка адбыўся ІІ Міжнародны форум-конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Фанфары Наднямоння». Навучэнцы 2 “М” класа Марыя Залатар, Андрэй Майсевіч і іх настаўнік Радзевіч Уладзімір Ігнатавіч парадавалі нас сваімі поспехамі: Маша – лаўрэат ІІ ступені, Андрэй – лаўрэат ІІІ ступені.

20 сакавіка адбыўся VI Міжнародны фестываль-конкурс “Новыя вяршыні – 2020». Вучаніца 3 “В” класа Дар’я Кісель і яе педагог па вакале Асадчая Ірына Ігараўна парадавалі нас сваім дасягненнем – дыпломам II ступені.

Віншуем юных талентаў і іх педагогаў з творчымі поспехамі. Няхай музыка вашай душы будзе толькі вясёлай, радаснай і шчаслівай! Жадаем, каб у вас заўсёды было натхненне, жаданне тварыць і выпраменьваць толькі пазітыў! Няхай усе вашы творчыя планы і разнастайныя мары спраўджваюцца!

І.І. Асадчая, намеснік дырэктара


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь