Home » Навiны » З памяццю аб мінулым, з надзеяй на будучае…

З памяццю аб мінулым, з надзеяй на будучае…

У чацвер, 26 сакавіка, у гімназіі па традыцыі адбыўся Адзіны дзень інфармавання для старшакласнікаў у межах праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму “Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны (Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)”. У гэты дзень класнымі кіраўнікамі праводзяцца інфахвілінкі, класныя гадзіны, круглыя сталы, адкрытыя мікрафоны,  абмеркаванні фільмаў па тэме.

Да 9-класнікаў сёння завітаў госць з раённага выканаўчага камітэта – галоўны спецыяліст аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Сяргей Іосіфавіч Мінько.

У інтэрактыўнай форме ён падкрэсліў значнасць асноўнага закона краіны, нагадаў пра гісторыю нашай Канстытуцыі, традыцыі, на якіх яна заснавана. Вучні змаглі патрымаць у руках прыгожае выданне гэтага дакумента.

Далей быў прэзентаваны фільм, у якім сабраны ўсе дасягненні Дзяржынскага раёна за 2019 год з мэтай выхавання ў вучнях гонару за малую радзіму.

Акрамя таго, на сустрэчы былі закрануты тэмы святкавання 75-годдзя з Дня Перамогі, неабходнасці захавання памяці аб зверствах фашыстаў на нашай зямлі, падтрымання ў належным стане воінскіх захаванняў.

Вучні задалі свае пытанні Сяргею Іосіфавічу і атрымалі грунтоўныя адказы.

Самыя актыўныя ўдзельнікі дыялогу былі адзначаны госцем.

Спадзяёмся, што ў кожнага засталося ў душы ці памяці нешта важнае пасля праведзенага мерпрыемства.

Мінько К.А., класны кіраўнік 9 класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь