Home » Навiны » “Думкi&малюнкi”

“Думкi&малюнкi”

Дарагія сябры, калі  вам ад 14 да 17 гадоў –  літаратурны конкурс”Думкi & малюнкi” для вас!

Улічваючы, што зусім хутка пачнуцца вясновыя вакацыі, конкурс можа паслужыць выдатнай матывацыяй для таго, каб правесці  гэтыя  дні карысна і цікава, заняўшы сябе творчасцю і раскрыўшы ў сабе талент.

Конкурс арганізуецца і праводзіцца мясцовым адукацыйным фондам “Новая школа” пры падтрымцы кампаніі Vizor Games, вядомага беларускага распрацоўшчыка гульняў.

Літаратурныя работы пераможцаў конкурсу будуць праілюстраваны прафесійнымі мастакамі і выдадзены ў фармаце кнігі, прызёры таксама атрымаюць дыпломы і падарункі ад арганізатараў!

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

Удзел у конкурсе з’яўляецца бясплатным.

Для ўдзелу неабходна стварыць арыгінальны празаічны або паэтычны тэкст на беларускай або рускай мовах (аб’ёмам да 3000 друкаваных знакаў) і да 16  мая 2020 гады накіраваць яго разам з онлайн-заяўкай  тут 

 

Кожны аўтар можа прадставіць на конкурс некалькі літаратурных работ, але не больш за пяць.

Прадстаўленыя працы будуць ацэньвацца журы конкурсу ў перыяд з 17 мая па 17 чэрвеня 2020 года.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, уключаючы правілы і патрабаванні да твораў, апублікаваная арганізатарамі на афіцыйных пляцоўках конкурсу ў сацыяльных сетках:

— ВКонтакте https://vk.com/dumkimalunki

— Facebook https://www.facebook.com/dumkimalunki

Інфармацыя  ад Асацыяцыі па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій “Адукацыя для будучыні” 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь