Home » Навiны » Вясновы настрой панаваў у суботу, 28 сакавіка, у гімназіі

Вясновы настрой панаваў у суботу, 28 сакавіка, у гімназіі

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Вясна” у шосты школьны дзень адбыліся конкурс “Лепшы валейбаліст” сярод 6,7 класаў і сяброўская гульня ў валейбол сярод 9 – 10 класаў. Спартыўная гульня “Два агні” аб’яднала вучняў  3 класаў. Працавалі спартыўныя секцыі “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, юнага фізматыка, юнага хіміка; Школы абітурыента; заняткі гурткоў, “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш.

Клуб “Крынічка” запрасіў усіх жадаючых на прагляд анлайн-спяктакля Н.В.Гогаля “Рэвізор”. Затым усе зацікаўленыя прынялі ўдзел у дыстанцыйнай віктарыне “Однажды в уездном городе N”, якая размешчана на сайце гімназіі.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Канікулы ў Прастаквашына”, “Маленькі прафесар”, Падарожжа ў краіну часопісаў”.

Вучні 6 класаў прынялі ўдзел у кампьютарнай гульні “Маё здароўе ў маіх руках”. А вучні 5 класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “У пошуках здароўя”.

Члены клуба “Юныя інспектары дарожнага руху”правялі ў суботні дзень акцыю “Бяспечныя канікулы”.

А педагогі гімназіі прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі гімназіі.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

 

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь