Home » Навiны » Што нас яднае

Што нас яднае

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка) у гімназіі на працягу тыдня перад канікуламі прайшоў шэраг мерапрыемстваў: круглы стол, прагляд і абмеркаванне фільма па тэме, мабільны лекторый, конкурс на лепшы калаж “Што нас яднае?”, тэматычная выстава ў бібліятэцы  і іншыя.

 Падчас мерапрыемстваў вучні 5-11 класаў даведаліся, што з’явіўся гэты дзень у календары ў 1996 годзе, калі прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў  Маскве дамову, з якой пачалася інтэграцыя абедзвюх дзяржаў. Праз 3 гады быў падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. З таго часу было заключана больш за 150 пагадненняў паміж краінамі. Беларусь і Расія разам праводзяць абарончую палітыку, рэалізуюць буйныя эканамічныя, навуковыя і гуманітатрныя праекты. 2 красавіка звычайна адбываюцца святочныя мерапрыемствы ў сталіцах абедзвюх дзяржаў: канферэнцыі, канцэрты і інш.

У чацвер, 2 красавіка, падчас канікул, адбудзецца анлайн-анкетаванне для вучняў на тэму “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”.

Мінько К.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь