Home » Навiны » “Мы гаворым здароўю “ДА!”

“Мы гаворым здароўю “ДА!”

 

— такім быў дэвіз прафілактычна-гульнявога мерапрыемства, якое прайшло ў гімназіі 14 сакавіка у рамках месячніка “Здаровы я – здаровая Малая Радзіма мая ”.

         Мэтай мерапрыемства сталі: папулярызацыя здаровага ладу жыцця ў навучэнцаў, фарміраванне ведаў аб асновах бяспекі жыццядзейнасці; пра здароўе чалавека і спосабах яго умацавання; аб гігіене, аб правільным харчаванні.

         У час гэтай сустрэчы, навучэнцы 7х  класаў праходзілі тэст “Як вы ставіцеся да свайго здароўя”, удзельнічалі ў конкурсе “Незвычайны армрэстлінг”, гулялі ў “Тэатр без слоў”, інсцэніравалі прыказкі, малявалі антырэкламу шкодным звычкам, складалі вершы пра здароўе, а потым дэкламавалі іх.  

         Тое, што стан здароўя ў многім залежыць і ад душэўнага стану чалавека, яго актыўнасці па жыцці, пачуцця гумару, дало падставу правесці сустрэчу ў атмасферы шчырасці, сяброўства і душэўнасці, а таксама прадаставіць падлеткам максімальна цікавую, карысную і даступную інфармацыю пра тое, як зберагчы сваё здароўе.

Педагог сацыяльны Рудэнка Р.Г.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь