
27.03. скончыў свой пазнавальны шлях у праекце “Уся Дзяршыншчына за 10 дзён” другі набор канкурсантаў. На гэты раз ў ім удзельнічалі актыўныя каманды сёмай паралелі, якія паказалі свой спаборніцкі дух і зацікаўленасць у атрыманні новых ведаў пра малую радзіму.
Рэгістрацыю прайшлі чатыры каманды: “Старт”, “Наша Дзержинщина”, “Steps”, “Кактусы”. Усе яны паказалі добрыя вынікі, але наперад вырваліся ўдзельнікі групы “Steps”, якія прайшлі пехам 160 км. Выдатна!
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтым праекце! Мы ўпэўнены, што вы атрымалі задавальненне, і разлічваем на вашу далейшую актыўнасць. А калі вы яшчэ не з намі, то хутчэй далучайцеся, бо разам – весялей!
Галубковіч А.Ю.