Home » Навiны » Віншуем пераможцаў Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячай журналістыкі «Старт»

Віншуем пераможцаў Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячай журналістыкі «Старт»

Конкурсныя работы былі прадстаўлены ў чатырох намінацыях: «Лепшая публікацыя», «Лепшы блог”, “Лепшы аўдыё-відэасюжэт», «Лепшая серыя фотаработ» па шасці тэматычных раздзелах: «Людзі, якія змяняюць свет да лепшага» (герой нашага часу), «Зазіраючы ў будучыню »,«Месца, дзе я жыву »,«Цікавая прафесія »,«Чаму нас вучыць гісторыя ».

За ўвесь перыяд конкурсу на разгляд журы было прадстаўлена больш за 150 індывідуальных і калектыўных  работ, якія у 2019 годзе выйшлі ў СМІ ці былі размешчаны на пляцоўках інтэрнэту. У фінал было адабрана 73 , сярод якіх 3 належаць нашым гімназістам!

Віншуем Змачынскага Ілью, вучня  3 “М” класа, які ўзнагароджаны дыпломам II ступені ;

Шынкевіч Кацярыну, вучаніцу 9″Б” класа, якая ўзнагароджана дыпломам II ступені; 

Рагожкіну Наталлю, вучаніцу 10 “А” класа, якая ўзнагароджана дыпломам III ступені! 

Ганарымся вамі, нашы юныя таленты! Дарэчы, Каця Шынкевіч  і Наталля Рагожкіна – члены аб’яднання па інтарэсах гімназіі “Юны журналіст”. Гэта творчая каманда чакае кожнага, хто хоча навучыцца пісаць у газету, ствараць и перамагаць!  Чытайце нашу газету тут

Словы падзякі настаўнікам Баранавай Ядвізе Юльянаўне і Мінько Кацярыне Аляксандраўне!

 

Чытаць падрабязней на сайце МАІРА


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь