Home » Навiны » Вытрымкі з Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях

Вытрымкі з Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях

Артыкул 9.1. Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні альбо парушэнне ахоўнага прадпісанні.

Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не прывяло за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасцi, — цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Нанясенне пабояў, якое не пацягнула прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, учыненыя ў дачыненні да блізкага сваяка або члена сям’і, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, альбо парушэнне ахоўнага прадпісанні — цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Артыкул 10.5. Дробны крадзеж.

Дробны крадзеж маёмасцi шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваення або растраты, а таксама замах на такi крадзеж — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Артыкул 10.6. Прысваенне знойдзенаё маёмасці.

Прысваенне знойдзенай заведама чужой маёмасці або скарбу — цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.

Артыкул 16.1. Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы.

Пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, — цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь.

Артыкул 16.10. Незаконныя дзеянні з некурыльных тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання.

Набыццё, захоўванне некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання і (або) жавання, у колькасці, якi не перавышае пяцідзесяці грамаў, — цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.

Заўвага. Пад некурыльных тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання, у гэтым артыкуле разумеюцца вырабы (снюс, насвай і іншыя), вырабленыя з тытуню (вычышчанага тытунёвага пылу) і шчолачнага кампанента (мелу, вапны або іншых шчолачных кампанентаў) з даданнем або без дадання іншых інгрэдыентаў.

Артыкул 17.1. Дробнае хуліганства.

Абразлівае прыставанне да грамадзянаў і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадзкі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і выражаюцца ў відавочнай непавазе да грамадства, — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Артыкул 17.3. Распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення

Распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, або з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, -цягнуць накладанне штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь.

З’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выклiканым ужываннем без прызначэння лекара-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, — цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь.

Спажыванне без прызначэння лекара-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы альбо спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.

Педагог сацыяльны       Рудэнка Р.Г.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь