Home » Навiны » Лепшы бой – той, які не адбыўся!

Лепшы бой – той, які не адбыўся!


Бойкі здаўна існавалі ў гісторыі, у тым ліку, як традыцыі ў культуры пэўных народаў. Але адна справа, калі гэта частка традыцыі, культуры або від спорту і зусім іншае, калі гэта становіцца часткай паўсядзённага жыцця дзяцей.

Бацькі, педагогі, людзі на экранах тэлевізараў ўвесь час кажуць пра тое, што гэтага рабіць нельга, гэта дрэнна і зусім неэфэктыўна ў вырашэнні канфліктнай сітуацыі. Але ці прыслухваешся ты да іх і ці робіш высновы?

          Ўнутрана – так, а вось вонкава ўсё не так проста.

Канфлікт – гэта нармальны стан асобы. Пакуль чалавек рэалізуе свядомую жыццядзейнасць, ён знаходзіцца ў канфлікце з іншымі людзьмі, групамі людзей або з самім сабой. Але тваёй мэтай павінна стаць засваенне навыкаў, якія дапамогуць зразумець, як вырашыць канфлікт мірным шляхам. Гэта дазволіць табе не толькі развіць і ўмацаваць характар, але і атрымаць найвышэйшы аўтарытэт у сяброў, аднакласнікаў, аднагрупнікаў, іншых людзей. Выхоўвай упэўненасць у сабе, сваіх сілах, што дазволіць табе супрацьстаяць агрэсіі, страху і трывозе і дасць апаненту адчуць, што ён мае справу з моцным чалавекам, які пры гэтым не правакуе далейшага развіцця канфлікту. Бо прымяненне сілы – гэта адначасова і слабасць, якая праяўляецца ў няздольнасці даць адэкватны адпор. Упэўненаму ў сабе чалавеку пад сілу вырашыць мноства складаных сітуацый.

          Падчас канфлікту з выкарыстаннем сілавых метадаў яго рашэнні, ты наўрад ці задумваешся аб наступствах. Усе твае думкі заняты толькі адным – адпомсціць крыўдзіцелю, даць яму адпор, пакараць. Ты ніколі не можаш быць упэўнены ў тым, што ўсё скончыцца добра і ніколі не зможаш прадбачыць наступствы, так як людзі маюць розную камплекцыю, падрыхтоўку, здароўе і сілу.

 Сустракаюцца выпадкі, калі ўдары прыпадаюць ў тую частку цела, дзе знешне пашкоджанні могуць быць незаўважныя, але пацярпелы гіне ад унутранай небяспечнай траўмы.

          У дадзеным выпадку важна ведаць і некаторыя юрыдычныя моманты, якія дапамогуць табе лепш зразумець адказнасць за свае ўчынкі.

Па агульнаму правілу, крымінальнай адказнасці падлягае асоба, якая дасягнула да часу здзяйснення злачынства шаснаццацігадовага ўзросту. Але Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (далей КК) змяшчае і выключэнні. Так, з чатырнаццаці гадоў падлягаюць крымінальнай адказнасці асобы, у тым ліку, за забойства (артыкул 139); прычыненне смерці па неасцярожнасці (артыкул 144); наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (артыкул 147) і наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (артыкул 149).

Акрамя крымінальнай адказнасці існуюць і іншыя яе віды. Так, часта бойкі сканчаюцца прычыненнем пацярпеламу боку цялесных пашкоджанняў, ня пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. У такіх выпадках з 14-гадовага ўзросту асоба нясе адказнасць у адпаведнасці з ч.1 ст.9.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

І памятай, калі табе няма 14 гадоў, а ты здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні, прычыніўшы каму-небудзь цялесныя пашкоджанні, – гэта не значыць, што табе нічога не будзе.

Па паступіўшай заяве або паведамленні, а таксама пры непасрэдным выяўленні прыкмет крымінальна караючагаь дзеяння або адміністрацыйнага правапарушэння, будзе праводзіцца праверка і прымацца рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы або аб спыненнi вядзення па крымінальнай справе з-за не дасягнення ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, або аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па той жа падставе.

Копія адной з такіх пастаноў накіроўваецца ў камісію па справах непаўналетніх для правядзення з табой неабходнай прафілактычнай работы. Пасля ты падлягаеш пастаноўцы на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх, і з табой будзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

З усіх апісаных сітуацый можна зрабіць толькі адну выснову: лепшы бой – той, які не адбыўся!

Педагог  сацыяльны             Рудэнка Р.Г.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь