Home » Навiны » ПАДЛЕТАК І ЗАКОН

ПАДЛЕТАК І ЗАКОН

Ад нараджэння кожны чалавек мае пэўныя правы. Па меры сталення ён атрымлівае новыя магчымасці, набіраючыся вопыту, а значыць, набывае не толькі новыя правы, але і ўсё больш абавязкаў. А яны, як правіла, звязаныя з адказнасцю.

Калі абавязкі не выконваюцца – надыходзіць адказнасць, адказнасць па закону. У многіх падлеткаў вельмі цьмянае ўяўленне пра закон. Яны не могуць даць правільную ацэнку грамадскай небяспекі тых ці іншых дзеянняў.

Адказнасць бывае: адміністрацыйная, крымінальная, грамадзянская. У кожнай з іх свае асаблівасці. Самая сур’ёзная з іх, вядома, крымінальная. Але і іншыя яе віды не такія ўжо бяскрыўдныя.

Крымінальная адказнасць, яе асаблівасці прадугледжаны ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь (далей – КК), адміністрацыйная – у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КаАП), грамадзянская – у Грамадзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь (далей – ГК).

Зараз неабходна зразумець, што ж такое злачынства, а што такое адміністрацыйнае правапарушэнне.

Злачынства – гэта ўчыненае вiнавата грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзейнасць), якое характарызуецца прыкметамі, прадугледжанымі Крымінальным кодэксам, і забароненае ім пад пагрозай пакарання.

Адміністрацыйнае правапарушэнне – гэта супрацьпраўнае вінаватае дзеянне (або бяздзейнасць), за якое ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць.

          Адсюль вынікае, што адказнасць за ўчыненне злачынстваў прадугледжаная Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, а за ўчыненне правапарушэнняў – Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Злачынства – гэта найбольш небяспечнае з усіх супрацьпраўных дзей, таму і адказнасць за яго самая-самая строгая!

Узрост, з якога наступае крымінальная, а таксама адміністратыўная адказнасць,згодна з арт. 27 КК Рэспублікі Беларусь і з арт. 4.3 КаАП Рэспублікі Беларусь: 16 гадоў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтымі Кодэксамі.

Калі ты не дасягнуў 14 гадоў – гэта не значыць, што ніякай адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў ты не нясеш.

Недасягненне ўзросту, з якога наступае крымінальная адказнасць – гэта падстава для адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы або спынення вытворчасці па крымінальнай справе, але копія такой пастановы накіроўваецца потым у камісію па справах непаўналетніх для правядзення неабходнай прафілактычнай работы.

Пасля ты падлягаеш пастаноўцы на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, і з табой будзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Больш за тое, у дачыненні да цябе нават можа быць вырашана пытанне аб накіраванні ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову (арт.14 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх»).

Менавіта таму заўсёды трэба дакладна ведаць мяжу, за якой жарт або бестурботнасць могуць абярнуцца сур’ёзнымі наступствамі.

Педагог сацыяльны           Рудэнка Р.Г.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь