Home » Навiны » Будучае Радзімы будаваць маладым,

Будучае Радзімы будаваць маладым,

або Аб выніках правядзення Адзінага дня інфармавання пад агульным дэвізам “ШАГ”

     У чацвер, 21 мая, у гімназіі па традыцыі адбыўся Адзіны дзень інфармавання для старшакласнікаў у межах праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму “ Будучае Радзімы будаваць маладым”. У гэты дзень класныя кіраўнікі правялі інфахвілінкі, круглыя сталы, інфармацыйныя журналы па тэме. Узнімаліся пытанні палітыкі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і пытанні руху моладзі.

     У Рэспубліцы ствараюцца ўсе ўмовы для самарэалізацыі моладзі і актыўнага ўдзелу ў стварэнні моцнай і квятнеючай Беларусі. Моладзь краіны, у тым ліку і нашы гімназісты, прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх акцыях, праектах і розных мерапрыемствах.

     Навучэнцы разважалі, якімі якасцямі неабходна валодаць моладзі сёння, якая роля адводзіцца юнакам і дзяўчатам у развіцці сучаснага грамадства. Былі акрэслены пытанні дзенасці ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”, членамі якіх з`яўляюцца гімназісты.

                 Кіраўнік МА класных кіраўнікоў Паўлоўская С.І.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь