Home » Навiны » Бывай, 9 клас!

Бывай, 9 клас!

Званок звініць аднолькава. І разам з тым ён кожны раз звініць па-рознаму. Спытайце аб гэтым выпускнікоў майскай парой Апошніх званкоў…

30 мая празвінеў Апошні званок для 77 вучняў 9-х класаў гімназіі г.Дзяржынска. Нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, на святочную лінейку сабраліся вучні, іх бацькі, настаўнікі, кіраўніцтва. Усіх выпускнікоў чакала знакамітая традыцыйная “арка поспеху”, праз якую яны са сваімі класнымі кіраўнікамі ўвайшлі на лінейку. 

Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь, і з прывітальным віншавальным словам да прысутных звярнулася Людміла Станіславаўна Паўхлеб, дырэктар гімназіі. Затым былі ўручаны ўзнагароды самым паспяховым вучням выпуску – у вучобе, тэхніцы, творчасці, спорце. Такіх аказалася нямала.

Ад імя класных кіраўнікоў звярнулася да юнакоў і дзяўчат Кацярына Аляксандраўна Мінько. Слова ад бацькоў трымала Таццяна Аляксандраўна Сінькевіч. Усе жадалі поспеху на экзаменах, якія яшчэ чакаюць наперадзе, давалі свае настаўленні з вышыні пражытых гадоў. Вучні ўручылі кветкі ўсім сваім настаўнікам у знак падзякі за праведзеныя разам гады вучобы.

Не далі засумаваць ўдзельнікам свята творчыя калектывы гімназіі “Подружки”,”Let’s dance”, Мацвей Ліпскі і Платон Буйноўскі.

Права даць апошні званок было даручана самым паспяховым у вучобе сярод 9-х класаў вучням – Салаўёву Даніілу і Клімовіч Анастасіі.

Завяршылася лінейка сімвалічнай падзеяй: вучні пасадзілі алею выпускнікоў з туй. Яны яшчэ да канца не ўсвядомілі, што гэта найлепшая памяць, якую яны маглі пакінуць пра сябе ў гімназіі. Думаецца, не адзін з іх будзе вяртацца ў гімназію на святы Першага і Апошняга званка, ужо ў статусе бацькоў, і з гонарам паказваць сваім дзецям пасаджанае ім дрэва…

Яшчэ адзін апошні званок пачулі сцены гімназіі ў 2020 годзе. Яны будуць цярпліва чакаць сваіх выпускнікоў і заўсёды ім будуць рады. А дрэвы падрастаюць…

Класны кіраўнік 9 М класа К.А.Мінько

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь