Home » Навiны » Парады бацькам па арганізацыі бяспечных летніх канікул

Парады бацькам па арганізацыі бяспечных летніх канікул

Надыходзіць лета, а разам з ім доўгачаканыя канікулы – час адпачынку і забаў, папаўнення сіл і здароўя. Падчас летніх канікул большасць часу дзеці і падлеткі праводзяць на вуліцы, часцей за ўсё без нагляду дарослых, пры гэтым не заўсёды ўмеючы ацаніць небяспеку сітуацыі. Задача бацькоў – стварыць бяспечныя ўмовы для правядзення канікул, навучыць дзіця (ці падлетка) правілам адказных паводзін, якія дазваляюць пазбегнуць атрымання траўмаў, а самае галоўнае  ўзмацніць кантроль за іх выкананнем.
Уласны прыклад бацькоў і штодзённыя хатнія ўрокі бяспекі самыя дзейсныя!
Нагадваем, што забараняецца непаўналетнім знаходзіцца на вуліцы з 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослых альбо асоб, якія іх замяняюць.
Асаблівую ўвагу звяртаем на дарожную бяспеку. Пераканаўча просім дарослых выконваць правілы дарожнага руху і патрабаваць гэтага ад сваіх дзяцей. Пераходзьце дарогу ў вызначаных для гэтага месцах, а ў цёмны час сутак не забывайце аб флікерах.
Хочацца нагадаць аб захаванні правіл паводзін на вадзе. Трагічныя выпадкі часцей адбываюцца ў неабсталяваных, непадрыхтаваных і забароненых для купання і адпачынку месцах. А таксама  з’яўляюцца вынікам бесклапотнасці і парушэння самых элементарных правілаў бяспекі. За купанне ў забароненых месцах рэк, азёр ці іншых вадаёмаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Дзецям і падлеткам катэгарычна забараняецца купацца без нагляду дарослых!
Вострай застаецца праблема ўжывання алкагольных (у тым ліку слабаалкагольных) напояў. На жаль, нярэдка супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць на вуліцах п’яных падлеткаў, асабліва ў святочныя дні. У гэтым выпадку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца і самі непаўналетнія ці іх бацькі, і дарослыя, якія ўцягнулі іх у антыграмадскія паводзіны.  Падлетак, які затрымліваецца ў п’яным стане, або за распіццё спіртных напояў, у абавязковым парадку ставіцца на ўлік да ўрача-нарколага, з ім праводзіцца індывідуальна прафілактычная работа.

Звяртаем увагу бацькоў на наступныя рэкамендацыі:

  • не пакідайце дзяцей адных, асабліва малалетніх;
  • памятайце, калі дзіцяці сумна, яно шукае забавы на вуліцы, таму лепш, калі вольны час будзе арганізаваным: у весцы з роднымі, у аздараўленчым летніку і інш. ;
  • перыядычна нагадвайце дзіцяці асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы, дарозе і інш.;
  • пастаянна будзьце інфармаваныя, дзе і з кім бавяць час вашы дзеці;
  • не дазваляйце ім уступаць у размову ці садзіцца ў машыну да незнаёмых людзей;
  • вывучыце з дзецьмі правілы кіравання веласіпедам, скутэрам, мапедам, матацыклам;
  • штораз нагадвайце ім пра небяспеку свавольства з запалкамі: і дома, і на вуліцы;
  • памятайце, што за любыя правапарушэнні, ўчыненыя дзецьмі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, адказнасць нясуць у першую чаргу бацькі.

Неабходна ўпэўніць непаўналетняга, што, незалежна ад таго, што адбылося, вы павінны ведаць пра здарэнне. Ні ў якім разе не злуйцеся на яго, растлумачце, што некаторыя факты нельга трымаць у тайне. Дзеці — адлюстраванне нашых “дарослых” паводзін, нашых слоў і ўчынкаў! Таму ад нас, дарослых, залежыць іх бяспека і жыццё.
Напрыканцы хачу пажадаць добрага адпачынку і толькі станоўчых эмоцый ад летніх канікул.

Педагог сацыяльны Рудэнка Р.Г. 

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь