Home » Навiны » Мы памятаем! Мы ганарымся!

Мы памятаем! Мы ганарымся!

19 чэрвеня атрад “НЛА” аздараўленчага лагера “Вясёлка” і выхаванцы лагера працы і адпачынку “Пчолка” у рамках акцыі “Вялікай перамозе 75” наведалі ваенна-гістарычны комплекс “Партызанскія зямлянкі”. Дарэчы, разам з імі ў вандроўку адправіўся тальсман піянерскай арганізацыь рысь Вогнік.

Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пагрузіцца ў гістарычнае мінулае. Яны прайшлі па партызанскім сцяжынкам і убачылі, што сабой уяўляў партызанскі лагер. Хлопчыкам асабліва цікава было зазірнуць у зямлянку камандзіра, паглядзець, як жыў радавы састаў. Дзяўчаты больш звярнулі ўвагу на медсанчастку. Таксама яны даведаліся аб гераічным мінулым Дзяржыншчыны.

Непадалёк ад лагера расце 500-гадовы дуб, які называюць лясным вартаўніком. Гэта не прасты дуб, ен можа выконваць жаданні. Экскурсавод расказала  магічны спобаб загадвання жаданняў, і нашы выхаванцы накіраваліся да дуба. Спадзяёмся, што ўсё, што яны загадалі абявязкова здзейсніцца.

Пасля “Партызанскіх зямлянак” нельга было не наведаць ваенна-гістарычны комплекс “Старая мяжа”. Там размешчана экспазіцыя ваеннай тэхнікі музея Вялікай Айчыннай вайны.  Можна было не толькі ўбачыць савецкі і нямецкі паравоз, танкі, але і зазірнуць унутар іх.

Надыхаўшыся свежым лясным паветрам, стомленыя хлопчыкі і дзяўчынкі вярнуліся назад у свій лагер і прывезлі шмат уражанняў

Паўлоўская С.І.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь