Home » Навiны » Дзень памяці і смутку

Дзень памяці і смутку

Дату 22 чэрвеня 1941 года ведае кожны жыхар нашай краіны. Гэта адна з самых сумных дат у нашай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень роўна у 4 гадзіны раніцы без аб`яўлення вайны на нашу Радзіму напала фашысцкая Германія. Першай прыняла на сябе ўдар Брэсцкая крэпасць.

Гэты дзень кожны раз напамінае нам пра ўсіх загінуўшых. Выхаванцы лагера працы і адпачынку “Пчолка” таксама ў гэты дзень спаміналі аб самай кровапралітнай вайне. У ходзе інфахвілінкі “Памятныя мясціны баявой Дзяржыншчыны”  яны пагаварылі аб гераічных подзвігах нашага гораду.

28 чэрвеня 1941 года фашысты прынеслі на Дзяржыншчыну смерць і разбурэнні.  Пяць вёсак нашага раёна паўтарылі лёс Хатыні: Літавец, Любажанка, а таксама Скірмантава, Садкаўшчына і Глухое Пярхурава. Паліна Даўгала была вельмі ўражана, калі даведалася пра мінулае вёскі Скірмантава, бо туды яна часта ездзіць даведаць сваіх сваякоў. Хлопчыкам і дзяўчатам было прапанавана разгледзіць буклеты пра герояў Дзяржынскага района і падзяліцца інфармацыяй. Іван Сіман быў уражаны, што іх не многа і не мала, а сямёра чалавек.

У ходзе віртуальнай экскурсіі па музеі Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы лагера акунуліся ў атмасферу ваенных гадоў.

Мы будзем памятаць пра вайну, бо мы хочам міру!

Паўлоўская С.І.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь