Home » Навiны » Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей

Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей

Паважаныя бацькі!

 Няма нічога больш каштоўнага для кожнага з бацькоў, чым дабрабыт дзіцяці і яго бяспека. На жаль, трэба канстатаваць, што кожны год у нашай краіне ад знешніх прычын гінуць дзеці. А ў апошні час пачасціліся выпадкі, калі дзеці губляюцца у лясных масівах і іншых падобных экасістэмах. Прычынай таму не толькі дзіцячая бестурботнасць, але і безадказныя паводзіны саміх бацькоў. Нагадваем вам, што законныя прадстаўнікі (бацькі) нясуць адказнасць за здароўе і бяспеку непаўналетніх. Менавіта таму артыкулам 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ўведзена адказнасць за пакіданне непаўналетніх ў небяспецы. За свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане і пазбаўленага магчымасці прыняць меры да самазахавання па маленстве, старасці, захворванню ці з прычыны сваёй бездапаможнасці, у выпадках, калі вінаваты меў магчымасць аказаць пацярпеламу дапамогу і быў абавязаны пра яго клапаціцца, прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе арышту або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў. У выпадку свядомага пакідання ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці ці з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця або здароўя стан, надыходзіць крымінальная адказнасць у выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Не дапускайце бязмэтнага, безкантрольнага знаходжання непаўналетніх на вуліцы. Памятайце! Вы нясеце адказнасць за выхаванне і ўтрыманне сваіх дзяцей. 

Паўлоўская С.І., кіраўнік МА класных кіраўнікоў


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь