Home » Навiны » Аб удзеле ў праекце «PROдвижение образовательных инициатив» “Ад ідэі – да праекта”

Аб удзеле ў праекце «PROдвижение образовательных инициатив» “Ад ідэі – да праекта”

Ёсць сцвярджэнне, што настаўнік павінен пастаянна вучыцца, інакш ён перастане быць цікавым дзецям. Праца па самаадукацыі не спыняецца і ўлетку.

Каманда ініцыятыўных педагогаў нашай гімназіі: Галіна Яўгеньеўна Мігура, Анжэла Міхайлаўна Няфёдава, Святлана Іванаўна Паўлоўская, Рэната Генадзьеўна Рудэнка з 1 па 8 жніўня прынялі ўдзел у праекце «PROдвижение образовательных инициатив» “Ад ідэі – да праекта”.

З першага дня нам пашчасціла апынуцца на інтэнсіўных, захапляльных практычных занятках, майстар-класах, эдьютонах з вопытнымі спецыялістамі з розных сегментаў прафесійнай супольнасці (адукацыя, soft skills для педагогаў, бізнес, IT, крэатыўныя індустрыі), якія натхнялі і матывавалі, давалі інструменты і падказкі да іх ужывання…

Маючы на мэце даць жыццё цікаваму праекту ў нашай гімназіі, зацікавіць вучняў, паспяхова рэалізоўваць, усяго за тыдзень была распрацавана ідэя праекта, мы атрымалі ўпэўненасць і падтрымку, вопыт і натхненне.

А гэта значыць, што мы атрымалі магчымасць рэалізоўваць свае мары, ўвасобіць у жыццё новыя адукацыйныя праекты ў нашай гімназіі.

Рэната Генадзьеўна Рудэнка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь