Home » Навiны » Запрашаем вучняў 1-4 класаў у гурток «Робататэхніка»

Запрашаем вучняў 1-4 класаў у гурток «Робататэхніка»

Паважаныя бацькі!

З 1 верасня пачынае працу гурток «Робататэхніка» – платная адукацыйная паслуга. Запрашаем дзяцей на заняткі! Не сакрэт, што дзеці малодшага школьнага ўзросту ахвотна гуляюць з канструктарам LEGO. Выкарыстанне яго ў вучэбным асяроддзі спрыяе павышэнню пазнавальнай матывацыі навучэнцаў. Наступная, больш складаная прыступка працы з канструктарам – гэта канструяванне мадэляў – робатаў. Для гэтай мэты выкарыстоўваюцца наборы «LEGO Education WeDo». Стварэнне робатаў – гэта захапляльны працэс, які дазваляе вучням «ажыўляць» розныя мадэлі і канструкцыі, пазнаваць новае аб навакольным свеце, вывучаць базавыя арыфметычныя дзеянні, набываць навыкі элементарнага праграмавання і праектавання. WeDo дапамагае вучням зразумець, якую важную ролю тэхніка мае ў іх паўсядзённым жыцці. Дзеці вучацца крытычна і творча мысліць, вырашаць нестандартныя задачы, умець працаваць у камандзе, весці дыскусію, знаходзіць адзінае рашэнне ў спрэчнай сітуацыі і кожны занятак здзяйсняць новыя адкрыцці. Выкладчыкі – настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Кузаўкова  Анастасія Міхайлаўна, Трацэўская Ларыса Браніславаўна, педагог дадатковай адукацыі Пашкевіч Таццяна Юр’еўна.

Калі вас цікавіць такая магчымасць, запоўніце, калі ласка, форму тут


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь