Home » Навiны » Свята для аматараў валейбола

Свята для аматараў валейбола

8 верасня ў Дзяржынскім ліцэі ў межах Тыдня здароўя і спорту адбыўся валейбольны матч  паміж камандамі нашай гімназіі і ліцэя. З лікам 3:2 перамагла каманда гімназіі пад кіраўніцтвам Хацкевіча І.С. У складзе каманды гулялі сямікласнік Пляхно Данііл, дзевяцікласнікі Макарэвіч Іван, Карсюк Яраслаў, дзесяцікласнікі Шышкавец Павел, Туміловіч Максім, Нікіцін Багдан і адзінаццацікласнік Русальскі Максім. Гульня выклікала шмат станоўчых эмоцый ва ўсіх яе ўдзельнікаў. Нашы гульцы знаходзяцца ў добрай спартыўнай форме. Поспехаў ім і надалей!

І напрыканцы – 10 прычын, чаму добра гуляць у валейбол:

  • Павышаецца вынослівасць арганізму
  • Умацоўваецца сардэчна-сасудзістая і дыхальная сістэмы
  • Трэніруюцца практычна ўсе групы мышцаў, дакладнасць рухаў і гнуткасць
  • Паляпшаецца рухомасць суставаў
  • Пашыраецца поле зроку
  • Узнімаецца настрой, пермагаюцца стрэсы і дэпрэсія
  • Развіваюцца смеласць, настойлівасць, дысцыплінаванасць, хуткасць рэакцыі
  • Пераадольваюцца комплексы
  • Знаходзяцца сябры
  • Выхоўваецца пачуццё адказнасці перад калектывам, уменне працаваць у камандзе і давяраць навакольным людзям

Мінько К.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь