Home » Навiны » 12 верасня ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна”

12 верасня ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Дзяржыншчына. Восень” прайшлі: легкаатлетычны крос для навучэнцаў  5-10 класаў, а таксама гульня-квэст “Мы за здаровы лад жыцця”.

Навучэнцаў 6 класаў паклікаў на сваё паседжанне клуб “Інтэлект”. Юныя матэматыкі прынялі ўдзел у гульні “Зорны час”. Навучэнцы 8 класаў у рамках работы клуба “Х-Stream” прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Would You Like to Attend a Boarding School in Britain?”

У гэту суботу адбылося  адкрыццё раённага педкласа на базе гімназіі г.Дзяржынска.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах.

Члены нашай піянерскай дружыны прынялі ўдзел у раённым свяце “Піянеры_DZR”, прысвечанаму 30-годдзю ГА “БРПА”.

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсам: “Баль, баль, баль!”, “У коле сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.

 

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь