Home » Навiны » Квэст у суботу

Квэст у суботу

У суботу, 12 верасня, пасля спаборніцтваў па кросе (асобна паміж юнакамі і дзяўчатамі)  9-10 класы запрасілі да ўдзелу і ў квэсце “Здаровы лад жыцця”.  Усім 6 камандам неабходна было прайсці выпрабаванні на 8 станцыях, размешчаных на гімназічным стадыёне: “Пераправа”, “Спрытная”, “Кемлівасць”, “Лекавыя расліны”, “Здаровае харчаванне”, “З крыніц народнай мудрасці”, “Вядомыя спартсмены”, “Паласа перашкод”. На станцыях трэба было праявіць спартыўныя ўменні, а таксама  ўзнавіць веды з розных сфер ЗЛЖ . У выніку перамагла каманда 9 “В” класа, 2-е месца раздзялілі каманды 9 “М” і 10 “А” класаў, 3-е месца дасталася 9 “Б” класу, 4-е месца заняў 9 “А” клас, а 5-е – 10 “Б” клас. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву, яшчэ раз навучыліся працаваць у камандзе, адпачылі ад вучэбнага тыдня, а сонечнае надвор’е ўсім падарыла добры настрой.

Мінько К.А., класны кіраўнік 10 “А” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь