
У мінулым навучальным годзе я са сваімі сябрамі хадзіў да Леаніда Віктаравіча Самасейкі на гурток “Юны паляўнічы і рыбалоў”. Там нас вучылі настройваць вудачкі, вязаць вузлы на кручкі. Нас вазілі на рыбалку і вучылі правільна закідваць вудачкі, выцягваць рыбу, здымаць з кручка. У канцы рыбалкі раздавалі прызы. Я нават атрымаў скрыначку для рыбалоўных прылад!
Летам гэтыя веды мне вельмі дапамаглі. Я злавіў двух карасікаў, некалькі акунёў і троху платвы.
Усе, каго цікавіць, рыбалка, запісвайцеся на гурток “Юны паляўнічы і рыбалоў”. Заняткі праходзяць па суботах з 10 гадзін. Леанід Віктаравіч – цудоўны настаўнік! Самы лепшы! Вы не пашкадуеце!
Стаяновіч Уладзіслаў, 6 “М” клас