Home » Навiны » Гімназічная мазаіка

Гімназічная мазаіка

21 лістапада ў гімназіі шосты школьны дзень гімназісты правялі пазітыўна і карысна.

Навучэнцы 3 “М” класа ў займальнай форме ўзгадвалі прафесіі, а навучэнцы 4 “М” класа разам з класным кіраўніком даведаліся аб  незвычайных якасцях звычайнай соды.

   Спартыўная зала паклікала навучэнцаў 5 класаў на Дзень рухомых гульняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пагулялі ў гульні: “Трэці лішні”, “Два агні”, “Гарачая бульба”. У рамках круглагадовай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па баскетболу сярод юнакоў 10 класаў.

    Клуб “Кліа” запрасіў навучэнцаў 9-х класаў на інтэлект-шоу “Хачу ўсё ведаць”.  Вучні 10 класаў  завіталі ў літаратурную гасцёўню клуба “Крынічка”.  Мерапрыемства клуба “X-Stream” наведалі навучэнцы 6-х класаў.  Вялі размову пра дамашнія абавязкі. У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Не Я, а Мы” для 6-х класаў адбыўся “Дзень сяброўства”. Прайшоў інтэлектуальны турнір “Мудрая сава”. На гэты раз сярод навучэнцаў 7-х класаў адбылася гульня “Брэйн- рынг”.

    У чарговы раз былі закрануты пытанні прававога выхавання. Навучэнцы 5-х класаў наведалі гадзіну зносінаў “Прававая азбука”. 

   Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента.

    А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”, “Робататхніка”.

   Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь