Home » Навiны » Літаратурная гасцёўня “Крынічкі”

Літаратурная гасцёўня “Крынічкі”

У пачатку 20 стагоддзя ў беларусаў яшчэ не было сваёй дзяржавы, аднак актыўна развівалася літаратура на беларускай мове. Станаўленню многіх пісьменнікаў спрыяў перыядычны друк. Асабліва значнае месца ў ім займала газета “Наша ніва”, якая выдавалася з 1906 па 1915 гады. Гэты перыяд у гісторыі беларускай літаратуры яшчэ называюць “нашаніўскім”. Купала,Колас, Цётка,  Багдановіч, Дубоўка, Гарун і многія іншыя актыўна друкаваліся ў гэтай газеце. Менавіта іх вершы былі ў цэнтры ўвагі ў літаратурнай гасцёўні клуба “Крынічка” ў суботу, 22 лістапада. Вучні чыталі свае любімыя вершы “нашаніўскіх” пісьменнікаў, дзяліліся сваімі думкамі наконт іх. Пасяджэнне прайшло ў змешаным фармаце: частка вучняў прысутнічала ў кабінеце, частка прымала ўдзел дыстанцыйна (з дапамогай платформы zoom). Дзіўна, але вершы, напісаныя стагоддзе і больш назад, гучалі надзвычай актуальна. Хаця чаму здзіўляцца: гэта ж нашы прызнаныя  класікі. Галоўнае ж, што і сённяшнія дзесяцікласнікі нераўнадушныя да творчасці тых, хто не толькі пакінуў пасля сябе ўзоры лірыкі, але і сваёй дзейнасцю ствараў нашу дзяржаву – незалежную Беларусь.

Мінько К.А, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь