Home » Навiны » Карысная субота

Карысная субота

28 лістапада ў гімназіі шосты школьны дзень гімназісты правялі пазітыўна і карысна.

Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Знаўцы прыроды”.

    Старэйшыя гімназісты змаглі удасканальваць свае навыкі ў элементах валейбола і баскетбола, а  для малодшых гімназістаў была арганізавана спартландыя.

    Клуб “Эка” запрасіў навучэнцаў 7,8 класаў на віктарыну “Мы за здароўе”. Літаратурную гасцёўню клуба “X-Stream” наведалі навучэнцы 5-х класаў.  Прайшоў інтэлектуальны турнір “Мудрая сава”. На гэты раз сярод навучэнцаў 5-х класаў адбылася гульня “Брэйн- рынг”.

    Члены піянерскай дружыны і члены БРСМ прынялі ўдзел у паседжанні дзіцячага раённага парламенту і падарожнічалі па краіне піянерыі.

   Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента.

    Адбыліся заняткі з псіхолагам. Гімназісты вывучалі свет эмоцый.

    А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.

   Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь