
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс “О, Беларусь, мая шыпшына”, які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.
Прыемнай нечаканасцю стала для арганізатараў колькасць атрыманых творчых прац – каля 880 відэа даслалі нам чытальнікі розных узростаў з усёй Беларусі (асабліва шмат удзельнікаў з Мінскай і Магілёўскай абласцей), а таксама з-за мяжы (у прыватнасці, з Італіі). Такім чынам, конкурс набыў не толькі агульнарэспубліканскі, але і міжнародны рэзананс.
Вучні нашай гімназіі таксама прынялі ўдзел у конкурсе:
Гойшык Ксенія, 6 “М” клас,
Кузаўкоў Ягор, 7 “М” клас,
Макарэвіч Ганна, 8 “А” клас,
Рудак Анастасія, 11 “Б” клас,
Цюніс Аляксандра, 2 “В” клас,
Нікалаеня Арсеній, 8 “В” клас.
Прыз сімпатый ад часопіса “Маладосць” дастаўся Кузаўкову Ягору (13 г.) за верш “Кветка шчасця” (ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”).
Ягор з дзяцінства з’яўляецца актыўным удзельнікам конкурсаў чытальнікаў. Ён валодае непаўторнай манерай перадачы пачуццяў праз расказванне твораў на памяць.
Віншуем Ягора і жадаем далейшых поспехаў!
Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!
Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” (https://www.facebook.com/groups/716805165585116/?ref=share) і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube (https://www.youtube.com/playlist?list=PLc9Ao5sjhiI0DXKjHaekM0VB0eke05nMg).