Home » Навiны » Шосты школьны дзень разам!

Шосты школьны дзень разам!

У чарговы раз гімназія паклікала сваіх навучэнцаў, каб правесці суботу разам.

Па традыцыі прайшоў Дзень здароўя. Настаўнікі фізічнай культуры прапанавалі гульню па станцыям “Цягнік здароўя”. Неабходна было паказаць не толькі свае фізічныя якасці, але і кемлівасць: хто добра ведае лекавыя расліны, хто прыказкі і прымаўкі пра здаровы лад жыцця, хто хутчэй разгадае красворд. З мэтаю ўмацавання навыкаў здаровага ладу жыцця навучэнцы рабілі калажы “Здаровым будзеш – усё дабудзеш”. Навучэнцы 5-6 класаў спаборнічалі ў дартсе.  А навучэнцы старэйшых класаў паказалі свае ўменні ў спаборніцтве “Снайпер баскетбола”. Першае месца атрымаў Вакуленчык Уладзіслаў, другое – Забаронак Кірыл, трэцяе – Пляхно Данііл.

     Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у гульні “Краіна Парадку”. У гульнёвай форме паўтарылі і замацавалі правы і абавязкі дзяцей. Педагог сацыяльны правёў таксама прававую гульню “Мае правы” з навучэнцамі 7-х класаў.  

    Клуб “X-Stream” запрасіў навучэнцаў 6-х класаў на інтэрактыўную мазаіку “Belarusian National Dishes”.  Прайшоў інтэлектуальны турнір “Мудрая сава”. На гэты раз сярод навучэнцаў 8-х класаў адбылася гульня “Што? Дзе? Калі?”. Лепшымі сталі навучэнцы 8 “А” класа. У клубе “Інтэлект” прайшоў турнір кемлівых матэматыкаў.

    Піянеры і акцябраты прынялі ўдзел у піянерскай субоце. З вялікім задавальненнем маленькія акцябраты прынялі ўдзел у квізе.

   Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента.

    А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.

   Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь