Home » Навiны » Бяспека ў сетцы ГДК

Бяспека ў сетцы ГДК

Навучэнцы 6 “А”, 6 “Г”, 6 “М” класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Бяспека ў сетцы ГДК”, якое адбылося 17 снежня 2020 года на базе Дзяржынскага гарадскога Дома культуры і было накіравана на фарміраванне прававой культуры навучэнцаў, прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

          Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі добрыя веды ў сістэме законнасці і правапарадку, а таксама ўменне ўжываць прававыя веды на практыцы, праектаваць правамерныя спосабы дзеянняў у розных жыццёвых сітуацыях, даваць прававую ацэнку ўчынкам людзей, а таксама праявілі эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць выканання заданняў віктарыны, паказалі ўменне працаваць у камандзе. Вялікую падтрымку ўдзельнікам аказвалі аднакласнікі з групы балельшчыкаў.

          Пераможцам інтэрактыўнай віктарыны “Бяспека ў сетцы ГДК” стала Кісіцкая Кацярына, навучэнка 6 “М” класа.

 

          Па заканчэнні віктарыны для дзяцей была арганізавана сустрэча з начальнікам аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага РАУС, Андрэем Леанідавічам Гардзевічам і старэйшым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага РАУС, Ксеніяй Мікалаеўнай Цупрун, якія нагадалі навучэнцам аб тым, што ў Мінскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя “Бяспечныя канікулы”, у форме “пытанне-адказ” прагаварылі аб неабходнасці захавання правілаў дарожнай бяспекі, надаўшы асаблівую ўвагу выкарыстанню святловяртальных элементаў у цёмны час сутак.

           Лагічным завяршэннем мерапрыемства стала ўручэнне маленькіх, але вытлумачальна вялікіх падарункаў у выглядзе карыснай звычкі – флікераў.

Н.І.Паўлоўская, педагог-арганізатар


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь