Home » Навiны » Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па хіміі

Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па хіміі

Алімпіяда праводзілася з мэтай павышэння матывацыі навучэнцаў  да вывучэння хіміі і стымулявання іх да асобаснага і інтэлектуальнага  развіцця.

Першы этап алімпіяды, у якім удзельнічалі 473 навучэнцаў, праходзіў у форме тэставання. У другі этап прайшлі 110 навучэнцаў VIII класаў, 111 вучняў IX класаў, 40 навучэнцаў X класаў і 46 вучняў XI класаў.

На другім этапе прадстаўнікі кожнага класа выконвалі камбінаваныя заданні алімпіяднага характару. Ва ўдзельнікаў алімпіяды была магчымасць паглыбіць і пашырыць атрыманыя веды ў галіне хіміі, прымяніць іх у ходзе выканання прапанаваных заданняў.

Пераможцамі прызнаныя 68 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці. Сярод іх Макарэвіч Ганна, вучаніца 8 “А” класа,  і Гладкоўскі Мікіта, вучань 8 “В” класа. Яны ўзнагароджаны дыпломамі III ступені! Віншуем пераможцаў і іх настаўніка Беланожка Алену Іванаўну! 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь