Home » Навiны » Маладзёжны праект «#ЗаДело!»

Маладзёжны праект «#ЗаДело!»

        Мерапрыемствы ў рамках агульнарэспубліканскага маладзёжнага праекта «#ЗаДело!» праводзяцца на пастаяннай аснове на працягу 2018-2020 гадоў.          Навучэнцы гімназіі – члены першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі» за перыяд 2019-2020 навучальнага года ўжо другі раз прымаюць удзел у гэтым праекце. У кастрычніку і лістападзе яны дапамагалі ва ўборцы тэрыторыі гімназіі і тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №5 г. Дзяржынска».        У снежні члены БРСМ зноў адправіліся ў «Яслі-сад №5 г. Дзяржынска», у гэты раз хлопчыкі прынеслі і павесілі на дрэвы кармушкі для птушак, дзяўчынкі рассыпалі па кармушках корм.        Гэты добры ўчынак будзе спрыяць выхаванню ў дашкольнікаў цікавасці да пярнатых сяброў, спрыяць жаданню пазнаваць новыя факты жыцця птушак, клапаціцца пра іх. Таксама цяпер падчас прагулак маленькія дашкаляты змогуць назіраць за рознымі птушкамі, якія прылятаюць на тэрыторыю яслі-сада. І, магчыма, будуць радавацца таму, што падзяліўшыся крошкамі, яны змогуць выратаваць пярнатых сяброў зімой ад гібелі.        Вельмі прыемна, што гэтыя кармушкі сваімі рукамі змайстравалі навучэнцы нашай гімназіі, Данііл Хаменка (5 «М» клас) і Юльян Сергейчук (6 «Г» клас).       Мы і далей будзем распавядаць пра добрыя справы і высакародныя ўчынкі нашых навучэнцаў падчас удзелу ў мерапрыемствах рэспубліканскага маладзёжнага праекта «#ЗаДело!».

 «Жизнь для добрых дел дана, ими славится она, счастлив ты, когда успел, сделать много добрых дел…»

Педагог-арганізатар Н.І.Паўлоўская

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь