Home » Навiны » Віват, алімпіяда!

Віват, алімпіяда!

11 студзеня ў Мінскай вобласці стартуе трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 2020/2021 навучальнага года.

З 11 да 14 студзеня 2021 года  8 навучэнцаў гімназіі  прымць удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах па астраноміі, англійскай мове, геаграфіі,  інфарматыцы і  матэматыцы.

Ацэньваць выкананне навучэнцамі алімпіядных заданняў будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць 176 выкладчыкаў. Гэта спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Максіма Танка, Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і іншых устаноў вышэйшай адукацыі краіны, а таксама настаўнікі і выкладчыкі ўстаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці і горада Мінска.

Па выніках трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды будзе вызначаны склад каманд Мінскай вобласці для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Вельмі спадзяемся ўбачыць нашых гімназістаў у ліку пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды!

Жадаем ўдзельнікам ўпэўненасці ў сваіх сілах, добрага настрою і поспеху!


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь