Home » Навiны » Слухаеш – і кропельку шчасця маеш

Слухаеш – і кропельку шчасця маеш

Мая беларуская зямля, ты дорыш нам незвычайна прыгожую музыку! Душа напаўняецца радасцю і пачынаецца палёт думкі, прачынаецца фантазія, ахопліваюць эмоцыі ,…   

 Беларуская музыка, як і гаворка, напеўная, працяглая, палётная, вылучаецца самабытнасцю і нацыянальным каларытам. А беларускія народныя інструменты ведаюць ад малога да вялікага.

Навучэнцы гімназіі г. Дзяржынска не толькі ведаюць, але і іграюць на беларускіх народных інструментах. Сказаць больш:перамагаюць у творчых конкурсах. Адным з такіх конкурсаў з’яўляецца Міжнародны конкурс “CHRISTMAS IDEAS”, які праходзіў 26 снежня 2020 года ў  відэафармаце. Удзельнікі конкурсу – прадстаўнікі Украіны, Беларусі, Латвіі, Турцыі, Інданэзіі, Кітая.

Інструментальны калектыў «Дударыкі» гімназіі г. Дзяржынска пад кіраўніцтвам Уладзіміра Ігнацьевіча Радзевіча быў удастоены звання лаўрэата III ступені.

У склад калектыву ўваходзяць:

Залатар Марыя – дудка, акарына;

Майсевіч Андрэй-дудка;

Самарын Яўген-дудка.

Юныя музыканты выканалі беларускую народную песню “Рэчанька” ў апрацоўцы Таццяны Цімошкі.

                               Слухаеш – і на свет іншы адлятаеш.

                               Слухаеш – і неяк лягчэй на сэрцы.

                               Слухаеш – і кропельку шчасця маеш.

                               Слухаеш – і ў розум адчынены дзверцы.

Віншуем юных музыкантаў і іх кіраўніка з заслужанай узнагародай! Жадаем новых творчых конкурсаў і перамог!

І.І. Асадчая, намеснік дырэктара


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь