
У мінулую суботу ў гімназіі г.Дзяржынска чакалі ўсіх: і малых і дарослых. Пачаліся развіваючыя заняткі па падрыхтоуцы да навучання у школе. Будучыя першакласнікі з цікавасцю наведалі заняткі.
Прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, прысвечаны Вечару сутрэчы з выпускнікамі “Гартаючы школьныя старонкі”.
На базе гімназіі прайшоў раённы фестываль “Я – даследчык”, на якім сустрэліся вучні пачатковых класаў устаноў адукацыі нашага раёна.
Вучні 7, 8 класаў з добрым настроем выйшлі на лыжню гімназічнага стадыёна.
Клуб “Эка” правёў для навучэнцаў 9 класаў брэйн-рынг “Займальная хімія”.
Навучэнцам 5-х класаў педагог сацыяльны прапанаваў прыняць ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Закон і я”. Другакласнікі адправіліся ў падарожжа па краіне дарожных знакаў і даведаліся многа цікавага.
У рамках рэалізацыі праекта “Я крывінка твая, Беларусь” навучэнцы 7 класаў правялі гадзіны зносін “Беларускія традыцыі ў нашым жыцці”. Займальным стаў майстар-клас па роспісу тканіны акрылам для вучняў 7-10 класаў.
Каманда гімназіі «Манеткі” прыняла ўдзел ў завочным туры VII Конкурса эканамічнага факультэта БДУ «Фінансавая і лічбавая пісьменнасць пакалення Z».
Члены піянерскай дружыны рыхтаваліся да свята прыёму ў акцябраты.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента. Навучэнцы 10-11 класаў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская





























