Home » Навiны » Суботні дзень стаў насычаным на падзеі для вучняў гімназіі

Суботні дзень стаў насычаным на падзеі для вучняў гімназіі

Каманда гімназіі прыняла ўдзел ў абласным конкурсе па робататэхніцы «Дарога ў будучыню”, які прайшоў на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Бараўлянская сярэдняя школа № 3”. Нашы юныя робататэхнікі атрымалі дыплом III ступені!

Члены піянерскай дружыны гімназіі сталі ўдзельнікамі Піянерскай суботы, у ходзе якой піянерам раёна была прапанавана гульня “Дзе логіка”.

У суботу на Дзень здароўя “Жыццё з асалодай” сабраліся вучні 5, 6, 8, 9, 10 класаў, каб з карысцю для здароўя правесці шосты школьны дзень.

Для вучняў 3 класаў прайшла гутарка да Дня юнага героя-антыфашыста і 95-годдзя з дня нараджэння З.Партновай “Прайшла праз дзяцінства вайна”, а таксама гульня «У пошуках кніжных скарбаў».

Клуб “Крынічка” запрасіў навучэнцаў 5 класаў на літаратурна-музычную гасцёўню “Усё пачынаецца з любві”, а клуб “ЮВП” сабраў вучняў на інтэрактыўную гульню “Мы і бяспека”.

Вучні 2 “В” класа наведалі эколага-біялагічны цэнтр Дзяржынскага раёна.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе, развіваючыя заняткі па падрыхтоуцы да навучання ў школе.  Працавала школа абітурыента.

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”, “Што? Дзе? Калі?”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь