Home » Навiны » Праз мову – любоў да радзімы, праз літаратуру – асобасны рост

Праз мову – любоў да радзімы, праз літаратуру – асобасны рост

Непрыкметна падыходзіць да завяршэння Тыдзень клуба “Крынічка”.

З задавальненнем прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Пазнаём Беларусь” вучні восьмых класаў. Яны змаглі праверыць і замацаваць свае веды па такіх накірунках, як “Славутыя людзі зямлі беларускай”, “Каменны летапіс”,”Сімвалы Беларусі”,”Літаратурная спадчына” і інш.
 
Не менш цікава прайшлі літаратурныя гасцёўні ў вучняў дзявятых класаў “Мая любімая кніга”. Вучні расказвалі пра свае любімыя кнігі, разважалі над праблемамі, узнятымі ў іх, раілі аднакласнікам прачытаць . Як аказалася, вельмі розныя кнігі захапляюць падлеткаў.

У чацвер традыцыйна адбыўся рэспубліканскі конкурс “Буслік”, у якім прынялі удзел 119 вучняў гімназіі.
 
Спадзяёмся, што гэтыя мерапрыемствы павысяць матывацыю вучняў да вывучэння роднай мовы і літаратуры.
 
Волчанка А.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь