Home » Навiны » Дзень абаронцы Айчыны

Дзень абаронцы Айчыны

Сёння мы ўспомнім гісторыю свята, прысвечанага абаронцам Радзімы. Доўгі час лічылася, што і само свята, і дата звязаныя з далёкім 1918 годам, калі ў Расеі абвясцілі аб стварэнні новай арміі. Чаму новай? Таму што старая армія фактычна ўжо не існавала. Пры падрыхтоўцы ў 1919 годзе да святкавання першай гадавіны стварэння Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, яе, вядома ж, прызначылі на дату стварэння – 15 лютага. Потым, па незразумелых прычынах (можа, не паспелі падрыхтавацца) перанеслі на два дні пазней. А потым вырашылі і зусім прызначыць святкаванне на бліжэйшую нядзелю. А яно ў 1919 годзе прыпадала на 23 лютага.

І правялі святкаванне 23 лютага. У наступныя два гады ніякіх святкаванняў не было. Але да 1922 г. пра свята ўспомнілі і вырашылі яго адрадзіць. І прызначылі на тую ж дату – 23 лютага, якая зараз і лічыцца Днём абаронцы Айчыны.

У цяперашні час 23 лютага па традыцыі лічыцца святам сапраўдных мужчын.

У гэты дзень пакладзена віншаваць усіх знаёмых мужчынскага полу, пачынаючы з дзіцячага ўзросту і заканчваючы састарэлымі.

Не многія ведаюць, што ў свята, якое адзначаецца кожны год 23 лютага, за ўвесь тэрмін яго існавання некалькі разоў змянялася назва.

У савецкія часы яго ведалі, як Дзень Савецкай арміі і Дзень Ваенна-марскога флоту. А ў 1918 годзе, у перыяд з’яўлення гэтага свята, і да 1923 года яго называлі Днём перамогі Чырвонай арміі над кайзераўскімі войскамі Германіі.

Калі Беларусь была абвешчана незалежнай дзяржавай, свята назвалі Днём абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Беларусі. У Рэспубліцы таксама захаваліся традыцыі віншаваць знаёмых мужчын і рабіць падарункі самым блізкім абаронцам айчыны.

Ва ўсе часы ў дадзенае свята ўносіліся розныя карэктывы, але самае галоўнае засталося: гэта яго дух. Як бы ён ні называўся, менавіта ў гэты дзень у бок мужчын гучаць самыя цёплыя пажаданні і дорацца падарункі, якія сімвалізуюць сілу.

Прапануем прайсці он-лайн віктарыну, прысвечаную Дню абаронцы Айчыны. Віктарына тут

А.Ю. Галубковіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь