Home » Навiны » Рэспубліканскі дзень бяспекі

Рэспубліканскі дзень бяспекі

У рамках Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ў гімназіі прайшлі класныя гадзіны па пытанням бяспечных паводзін у пазаўрочны час, пад час знаходжання ў гімназіі.

25 лютага прайшла акцыя “У пешаходаў няма падушкі бяспекі” У рамках гэтай акцыі адбылася сустрэча гімназістаў са старшым інспектарам дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага райвыканкама, Уладзімір Аляксандравіч Кажура. Уладзімір Аляксандравіч у сваім выступленні закрануў вельмі важныя пытанні бяспекі дзяцей і дарослых на дарозе, у форме “пытанне-адказ” навучэнцы замацавалі веды правілаў пераходу вуліцы, язды на веласіпедзе, паводзін у час паездкі ў транспарце, успомнілі назву і прызначэнне дарожных знакаў, а таксама распавялі пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў.26 лютага прайшла сустрэча, накіраваная на фарміраванне ўсвядомленага і адказнага стаўлення да выканання правілаў пажарнай бяспекі, папярэджанне траўміравання і гібелі дзяцей. З гімназістамі сустракаўся начальнік ПАВЧ N1 г. Дзяржынска Вадзім Аляксандравіч Якімовіч, які нагадаў аб захаванні правіл бяспекі ў зімовы перыяд, пра бяспеку дзяцей у сетцы Інтэрнэт. У даступнай форме прадставіў інфармацыю: аб прычынах атручванняў, апёкаў дзяцей, няшчасных выпадкаў на вадзе, на чыгунцы і пра тое, як усяго гэтага пазбегнуць. Вадзім Аляксандравіч прапанаваў гімназістам спампаваць сабе мабільнае прылажэнне “МЧС дапамога побач”.

Педагог-арганізатар Паўлоўская Н.І.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь