Home » Навiны » Дзень роднай мовы ў гімназіі

Дзень роднай мовы ў гімназіі

З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў  і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзіўная родная мова.

М.Танк

Менавіта гэтыя  радкі Максіма Танка  вельмі выразна перадаюць  тыя погляды на нашу родную беларускую мову, з якімі згодны ўсе удзельнікі разнастайных мерапрыемстваў, якія былі праведзены ў нашай гімназіі   21 лютага , калі ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Усе: і вучні, і настаўнікі – з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляем ва ўстанове і дома па-беларуску”.Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі пачатковых класаў, бібліятэкары   правялі   многа цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове. Хочацца адзначыць такія, як конкурсная праграма “Літаратурныя гонкі”, конкурс выразнага чытання “Мова мілагучная мая…”, турнір эрудытаў, класная гадзіна “Багата, родная ты мова”, гасцёўня “Паэзія ў музыцы і музыка ў паэзіі” і іншыя.

 Незабыўнай, безумоўна,  для вучняў 11-ых классах застанецца сустрэча з настаўніцай беларускай мовы, якая піша вершы,  Хацкевіч Аксанай Яўгенаўнай. Маладая паэтэса чытала свае творы на розныя тэмы: пра родную мову, Радзіму, каханне, філасофскія вершы, байкі.

Цікава і займальна прайшла конкурсная праграма “Літаратурныя гонкі” для вучняў 5-ых класаў, якую падрыхтавалі настаўніца Шыбко Т.А. і загадчык бібліятэкі Харлап А.М. Дзеці яшчэ раз далучыліся да роднай спадчыны, паглыбілі свае веды пра казкі, легенды і паданні Беларусі.

Волчанка А.І правяла “Турнір эрудытаў”, які быў прысвечаны перакладу з рускай мовы на беларускую і з беларускай на рускую.У форме гульні дзеці змаглі праверыць свае веды па лексіцы, фразеалогіі, граматыцы беларускай мовы.

На кожным перапынку гучалі песні на беларускай мове ў выкананні вучняў нашай гімназіі.

На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы працавала выстава “Вандроўка  ў родную мову”.

Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым. Настаўнікі і вучні гімназіі яшчэ раз адчулі гордасць за сваю мову.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання прадметаў
гуманітарнага цыклу  Алена Іванаўна Волчанка

[mudslide:picasa,0,gymndz.school,5849668351585903729]

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь