Home » Навiны » У здаровым целе – здаровы дух

У здаровым целе – здаровы дух

 

Шосты школьны дзень прайшоў у гімназіі пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух”. Навучэнцы 6-8 класаў прынялі ўдзел у Дні здароўя “Будзь заўжды ў зоне здароўя!”. У рамках Дня здароўя прайшоў квэст “Здаровым будзеш – усё дабудзеш”, дзе трэба было паказаць не толькі свае спартыўныя навыкі і снароўку, але і кемлівасць. Сярод 6-х класаў перамогу атрымала каманда 6 “В” класа, сярод 7-х лепшымі стала каманда 7 “В”, сярод 8-х каманда 8 “А” класа.

Класны кіраўнік 1 “Б” арганізаваў інтэрактыўную гульню “У госці да Майдадыра”. Усе разам паўтарылі правілы гігіены і здароўя.

Навучэнцы старэйшых класаў прынялі удзел у дыялогавай пляцоўцы “Месца і роля моладзі ў развіцці беларускай нацыі і ў будучыні роднай краіны”, прысвечанай Дню Канстытуцыі. У чарговы раз прайшло анлайн паседжанне “Піянерскай суботы”.

Шмат жадаючых было паўдзельнічаць у “Сваёй гульні” у рамках працы клуба “Інфа”.

Прайшлі заняткі педкласа, факультатыўныя заняткі, працавала школа ранняга развіцця. Працавалі гурткі “Робататэхніка”, “АБВ”, “Лінгвіст”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-Да”, “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І. Паўлоўская


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь