Home » Навiны » Стартап вачыма гімназістаў 2021 года

Стартап вачыма гімназістаў 2021 года

Прыдумаць паспяховую бізнес-ідэю для стартапа – складаная задача для пачынаючага прадпрымальніка, асабліва, калі здаецца, што ўсе добрыя ідэі ўжо рэалізаваныя і шансаў для старту новага бізнесу няма. Але, як паказвае практыка, сёння можна дасягнуць поспеху, дадаўшы ўнікальную ідэю да старой бізнес-ідэі, тым самым палепшыўшы ўжо існуючы прадукт на рынку.

19 сакавіка ў рамках Тыдня Навукі адбылася прэзентацыя постэрных дакладаў пра бізнес-ідэі для стартапа. Навучэнцы 5-8 класаў (і нават 4-га) і іх кіраўнікі да гэтай тэмы падышлі вельмі адказна і нават крэатыўна. Нашай увазе быў прадстаўлены шэраг шматлікіх ідэй: дысертная прадукцыя з 3D-прынтара, універсальны абутак са зменнымі абцасамі, адзенне з незвычайнай тканіны, нават куртка з абаронай ад захворванняў, посуд для кавы з насеннем унутры, экападстаўка пад гарачае, пакеты для захавання якасці  прадуктаў, электрамабілі і шмат іншага.

Дакладчыкі не проста прадстаўлялі свае работы, яны па-майстэрску іх абаранялі, смела адказвалі на пытанні, уваходзілі ў дыялог з аўдыторыяй, нават некаторыя разыгрывалі мінісцэнкі. Вельмі прыемна і тое, што ў групе выступоўцаў былі аднадумцы, работа якіх была зладжана і добра прапрацавана.

Будзем спадзявацца, што гэтыя ідэі знойдуць свайго аматара і, сапраўды, нададуць нашым вучням стымулу да рэалізацыі ўласных ідэй, магчыма,  невырашальных і містычных на першы погляд. Бо для таго ж мы і вучымся, каб мару ператварыць у рэальнасць!

Класны кіраўнік 6 “А” класа  Хацкевіч А.Я.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь