Home » Навiны » Павышаем пісьменнасць і ўшаноўваем памяць пра Перамогу

Павышаем пісьменнасць і ўшаноўваем памяць пра Перамогу

4 мая ў гімназіі стартавала абласная прафсаюзная акцыя-дыктант “Быць вартымі Вялікай Перамогі”. У яе межах 5-6, 11 класы, педагогі і супрацоўнікі гімназіі напісалі дыктанты па прапанаваных тэкстах, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. 5 мая да прафсаюзнага дыктанта далучыліся вучні 7-10 класаў, настаўнікі, іншыя супрацоўнікі гімназіі і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі Аляксандр Міклаевіч Ляўко. “Начны бой” , “Званы Хатыні”, “Герой”, “Хлеб-соль”… Дыктанты на розныя тэмы, звязаныя з вайной, прымусілі ўдзельнікаў акцыі задумацца пра тую цану, якую заплацілі нашы продкі за мір і свабоду. Удзельнікі акцыі паўтарылі беларускую арфаграфію і пунктуацыю. Па прызнанні Аляксандра Мікалаевіча, ён не пісаў дыктантаў з часу заканчэння 10 класа. Усяго ў акцыі прынялі ўдзел каля 300 чалавек.

Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь