Home » Навiны » Захапляльна, цікава, карысна

Захапляльна, цікава, карысна

 

У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 9-х класаў была арганізавана пазнавальная гадзіна “Знак бяды”. Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку ўжывання наркатычных сродкаў. Для малодшых школьнікаў класныя кіраўнікі падрыхтавалі віктарыну па здароваму ладу жыцця. Таксама з мэтай фарміравання інфармацыйнай граматнасці для сямікласнікаў педагог сацыяльны правёў практычны занятак “Карта дабрасуседства ў Інтэрнэце”.

Адбыліся паседжанні клубаў “Кліа”, “X-Stream”, “ЮІДР”. Захапляльным быў занятак “Гістарычны мадэлізм” клуба “Кліа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся рабіць макеты дрэў з губак для мыцця посуду.

З карысцю правялі суботні дзень старшакласнікі, будучыя выпускнікі. Для іх працаваў педклас, а таксама факультатывы. Навучэнцы 11 класаў прынялі ўдзел у першым этапе рэпетыцыйнага тэсціравання.

Як заўсёды для ўсіх жадаючых працавала спартыўная зала, а таксама гурткі.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе  прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце   С.І.Паўлоўская

 

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь