
Першая субота снежня была напоўнена натхненнем і навагоднімі ідэямі. Сямікласнікі і класныя кіраўнікі стваралі святочны настрой: упрыгожвалі свае кабінеты, а таксама рэакрэацыі. Навучэнцы 7 “Г” класа наведалі майстар-клас “Зіма сваімі рукамі” па стварэнню снега ў дамашніх умовах. А дзяўчынкі і хлопчыкі з 7 «А» і 7 «М» класаў наведалі музей мініяцюр «Краіна міні» ў Мінску.
Навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве “Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў рэспубліцы Беларусь”.
З навучэнцамі педкласа сваім вопытам дзяліліся педагогі гімназіі Скіндэр Карына Аляксандраўна і Чайбекава Вольга Леанідаўна. Карына Аляксандраўна запрасіла на сваё пазакласнае мерапрыемства “Краіна парадку”. Вольга Леанідаўна расказала пра дэфекталогію.
Юныя чытачы наведалі бібліятэку, а заадно і расказалі пра сваіх дамашніх пітомцаў, прадставілі свае малюнкі.
Прайшлі паседжанні клубаў “Эка”, “X-Stream”.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская











