Home » Навiны »  Гімназічная мазаіка

 Гімназічная мазаіка

У гімназіі ў суботу 19 лютага не заціхалі дзіцячыя галасы.

Будучыя першакласнікі спяшаліся зранку на заняткі ў школу ранняга развіцця. Старэйшыя навучэнцы, якія ўжо рыхтуюцца да выбару прафесіі, наведвалі факультатыўныя заняткі, спрабавалі свае сілы на  РТ па вучэбных прадметах.

У рамках акцыі “Сябруем с Законам” педагог сацыяльны Фурса І.В. прапанавала для сямікласнікаў “Падарожжа па ПРАВАГРАДУ”. Пасля такога незвычайнага падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў шлях па Беларусі. Педагог-арганізатар Дубоўская В.А. арганізавала гульню “Беларусь – мая краіна”.

Як заўсёды, працавала спартыўная зала. Каманда дзяўчынак гімназіі згуляла ў таварыскім матчы па валейболу з дзяўчатамі СШ № 4. Прайшло паседжанне клуба  “X-Stream”. Удзельнікі гуртка “Патрыёты” наведалі ДУДА “Цэнтр краязнаўства і турызма”.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце                                        С.І.Паўлоўская


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь