Home » Навiны » Сугучча музыкі і паэзіі

Сугучча музыкі і паэзіі

Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае «дзе», і густое «чаго».

                                П. Панчанка

Які бы бедны і пусты быў свет без паэзіі. Яна выконвае важную ролю ў нашым станаўленні, робіць з нас сапраўднага чалавека, які глыбока адчувае, суперажывае. Паэзія дапамагае фарміраванню нашага светапогляду, робіць нас інтэлектуальна развітымі, падказвае нам правільны шлях.

Беларуская паэзія — шматгранная, складаная, пазначанная арыгінальнымі творчымі набыткамі. Нашы паэты раскрываюць сутнасныя пытанні быція, хвалюючыя думкі,  складаныя перажыванні чалавека. Жывы свет мараў-памкненняў, радасць быція і пакуты ўмяшчае ў сабе беларуская паэзія. Яна ўмее размаўляць з сонцам і  небам, чалавекам і цэлым народам, мінулым і будучыняй. А мілагучнасць беларускай мовы, яе “квяцістасць”  дазваляе нам з асалодай слухаць музыку, пакладзенную на вершы славутых паэтаў Беларусі.

         Сення вучні 9 классаў дэкламавалі вершы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. Кожны беларускі паэт мае сваю тэматыку і свой стыль. Кожны  з іх па-свойму глядзіць на навакольнае асяроддзе. Вучні пабачылі, што творы напоўнены сардэчнымі пачуццямі  і любоўю да Радзімы. Паэты ўзнімаюць пытанне аб адказнасці чалавека за зберажэнне яе прыгажосці, заклікаюць да гармоніі, адзінства чалавека з прыродай. “Зорка Вянера” М. Багдановіча надзвычай багата на матывы, глыбокія эмоцыі, гэта лірыка кахання.

Аб паэзіі кажуць, што гэта «музыка слоў». Славутыя “Песняры” натхненна паклалі вершы на музыку. Амаль сення мы кажам, што гэта народная музыка, наша спадчына.

Нашы вучні лічаць, што мы павінны шанаваць родную мову. Павінны ведаць нашых сучасных паэтаў і пісьменнікаў і ганарыцца іх творчасцю.

Класныя кіраўнікі 9 класаў: Бараўцова В.Л., Доўнар С.У. , Паплаўская Г.А.,  Гарэлік В.А

PDF Embedder requires a url attribute

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь