Home » Навiны » ШАНУЕМ ТРАДЫЦЫІ НАШЫХ ПРОДКАЎ

ШАНУЕМ ТРАДЫЦЫІ НАШЫХ ПРОДКАЎ

«Каб любiць Беларусь нашу мiлую, трэба ў розных краях пабываць …», а каб зберагчы яе непаўторную самабытную культуру i звычаi, трэба падтрымлiваць цесную сувязь пакаленняў, перш за ўсе, сямейныя традыцыі i памятаць свае каранi.
Дзевяцікласнікі ахвотна дзеляцца сваімі думкамі наконт таго, чаму трэба нам шанаваць традыцыі нашых продкаў.

. ..Як і ў любой іншай краіне ў Беларусі ёсць свае традыцыі і звычаі. Даўнія традыцыі аб’ядноўваюць беларускі народ і захоўваюць нашу гісторыю. Кожнае свята, прысвечанае гэтым традыцыям, па-свайму асаблівае. Традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне. У кожнай традыцыі ёсць свая асаблівасць, якая адрознівае і адначасова паказвае характар сям’і. Такія звычаі збіраюць членаў сям’і, незалежна ад іх спраў і месца, і яднаюць сямейны дух. Традыцыі дазваляюць нам пачуць голас продкаў, адчуць іх побач з намі. Нагадваюць нам, адкуль мы родам, хто мы такія на самой справе. Вучаць нас чамусьці новаму, неразгаданаму, незвычайнаму і духоўнаму. Адкрываюць нам новыя далягляды. Нашы традыцыі адрозніваюць нас ад усяго свету. Трэба паважаць і шанаваць іх.
Лугоўская Вікторыя

…Наша нацыя існуе на працягу доўгага часу. Нашы продкі здолелі захаваць свае традыцыі і сваю культуру, якая ў выніку дайшла і да нас. Але ці актуальныя яны зараз?
Без хвіліны на роздум можна адказаць на пытанніе цвёрдае «так». Нам сапраўды трэба шанаваць наша духоўнае багацце, бо гэта яднае ўвесь беларускі народ. Сваімі традыцыямі мы яшчэ раз сцвярджаем: наша нацыя адрозніваецца ад іншых. У славян ёсць агульныя рысы, але Беларусь — самастойная, маючая сваю культуру і гісторыю. Нашы традыцыі — добры падмурак нашага жыцця. Традыцыі аб’ядноўваюць розныя пакаленні, сем’і, дапамагаюць знаходзіць новых сяброў. Цікава пазнаваць наша мінулае разам!
Нельга цурацца сваёй культурнай спадчыны, нельга цурацца саміх сябе і сваіх продкаў!
Лаппо Валерыя

.. У нашай сям’і ёсць вось такая традыцыя. Кожны год на Радаўніцу мы ездзім на могілкі нашых продкаў. Я лічу, гэта вельмі добра. Мы павінны паважаць культуру і каштоўнасці мінулых гадоў. Таму што, дзякуючы ім, мы жывем сёння. Гэта рэальныя, жывыя зносіны з памерлымі, якія адлюстроўваюць веру ў тое, што нават пасля смерці яны не перастаюць быць часткай нашай сям’і. Гэтая традыцыя перадавалася з пакалення ў пакаленне. Я лічу, што чалавек, які паважае сваіх продкаў, паважае і краіну, у якой жыве. Але сённяшняя моладзь не надае вялікага значэння традыцыям сваіх продкаў. Мы павінны паважаць і памятаць нашых продкаў.
Ліхімовіч Анастасія

.. Мы павінны шанаваць нашы традыцыі і культуру, каб захаваць нашу гісторыю і ўнікальнасць. На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць. Так кажа мая бабуля. Наведванне могілак нашых дзядоў-продкаў на Радаўніцу — традыцыя маёй сям’і. Мы стараемся ўспомніць ўсіх у гэты дзень. Я ведаю адно, што разам з памяццю мы не страчваем сувязі са сваімі продкамі, без якіх, я ўпэўнена, не можа ўзрасці радавое дрэва.
Ізмер Лілія

… Нашы традыцыі — наша спадчына. Гэта тое, што нас яднае і надае нам годнасці. Мы — грамадзяне сваёй краіны. Мы павінны шанаваць і захоўваць традыцыі сваёй сям’і і свайго рода, традыцыі сваёй беларускай зямлі, каб перадаць іх, падзяліцца імі з будучымі пакаленнямі. Мы не маем права страціць сваю самабытнасць! Нашы традыцыі — наша жыццё!

Мы абяцаем не губляць і падтрымліваюць сувязь пакаленняў!

Навучэнцы 9 классаў і іх класныя кіраўнікі

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь