
Сёння субота ў гімназіі прайшла пад дэвізам “Спорт – жыццё, а не гульня”.
Навучэнцы 6-х класаў прынялі ўдзел у спартландыі, а таксама ў турніры знатакоў здаровага ладу жыцця. Для сямікласнікаў быў арганізаваны квэст “Экалогія душы і цела”. Зборная каманда гімназіі прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па футболу і заняла 3 месца. Удзельнікі гуртка “Таекван-до” прайшлі атэстацыю на паяса.
Працавала школа ранняга развіцця. Для бацькоў будучых першакласнікаў адбыўся бацькоўскі сход.
Навучэнцы 1-х класаў наведалі музей народнай архітэктуры і быта “Азярцо”.
Юныя піянеры гімназіі прымалі ўдзел у раённым свяце, прысвечаным стагоддзю піянерыі.
Прайшоў выпускны для навучэнцаў педкласа. Жадаем выпускнікам паспяховага паступлення!
Больш падрабязна чытайце аб мерапрыемствах на нашым сайце, Instagram, Тэлеграм-канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І. Паўлоўская







